Шэсць жыхароў Гродна з вуліцы Суворава раніцай выявілі разбітое лабавое шкло сваіх аўтамабіляў — хтосьці ўначы бегаў па іх машынах і мэтанакіравана разбіваў шкло. На гэта намякаюць сляды ад мужчынскага чаравіка на аўтамабілях — распавядае «АўтаГродна» Святлана — адна з пацярпелых. Яна паказала, у што ператварылася шкло яе машыны.

— Мы з суседзямі звярнуліся ў міліцыю. Следчыя працавалі ў нашых дварах амаль цэлы дзень. Вельмі спадзяёмся, што гэтага хулігана затрымаюць. Але будзем удзячныя ўсім, хто хоць чымсьці дапаможа нам выйсці на след гэтага нягодніка, — кажа жанчына.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч з 16 на 17 кастрычніка (з аўторка на сераду). Вядома, што ў 11 вечара машыны былі яшчэ цэлымі, а ў 7 раніцы — ужо пашкоджанымі.

Аўтамабілі былі прыпаркаваны паблізу дома №9 па вуліцы Суворава і дамоў №№ 14—16 па вуліцы Гданьскай. Машыны стаялі не адна каля адной, а на аддаленні 30—50 метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0