18.10.2018 / 23:31

Канапацкая: Аляксандру Лукашэнку трэба папрасіць у сына прабачэння 23

У праграме «НН» «Ток» Ганна Канапацкая пракаментавала заяву Лукашэнкі, у якой ён жорстка крытыкаваў законапраект аб супрацьдзеянні хатняму гвалту і дадаў, што яго сыну Віктару часта даставалася ў дзяцінстве.

— Лукашэнка сказаў пра тое, што закон супраць хатняга гвалту нам не патрэбны, што гэта ўсё прыдумкі Захаду, не для нас. Што вы думаеце на гэты конт?

— Я шкадую толькі, што гэтая заява можа на некалькі год адкінуць тую работу, якую рабіла і грамадзянская супольнасць, і Міністэрства ўнутраных спраў, бо гэты закон рэальна патрэбны ў Беларусі. І калі Аляксандр Рыгоравіч біў свайго сына, то я думаю, яму трэба гэтым не хваліцца, а папрасіць у сына прабачэння.

Я маці дваіх дзяцей, я магу сказаць, што я, можа быць, таксама недзе там дазволіла сабе адказаць тым, што ляпнула дзіця па азадку, але я не ганаруся гэтым. Так, гэта не прыкмета хатняга гвалту, бо ў мяне цяпер выдатныя адносіны з дзецьмі. Але я лічу, што сёння ў Беларусі гэтая з’ява існуе, і прыйшоў час яе вырашаць і вырашаць кардынальным чынам. Бо сямейны гвалт — гэта не толькі калі ты б’еш сваё дзіця. Гэта тады, калі муж падымае руку на жонку, або тады, калі яна сядзіць у залатой клетцы, можа быць, сама не разумее, як ёй цяжка.

Глядзець выпуск цалкам:

nn.by

20
Васек / Адказаць
19.10.2018 / 00:06
Пра залатую клетку - татальны брэд. Кали жанчына ДАБРАВОЛЬНА жыве утзалатой клетцы, не працуе, хиба трэба да яе лезци и указываць, што яна насамрэч "ахвяра гвалту"?
24
"не сотвори кумира..." / Адказаць
19.10.2018 / 00:32
Нашли тему ... Актуальнее нет?
34
Васисуалий Лоханкин / Адказаць
19.10.2018 / 02:00
Телесные наказания существуют с до христианской эпохи и до наших дней..И не они портят этот мир, а либералы с их вседозволенностью .
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру