Пасяджэнне рады міністраў «саюзнай дзяржавы» пройдзе 13 снежня ў Брэсце, паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром «саюзнай дзяржавы» Рыгорам Рапотой, піша БелТА.

«Беларускі бок прапанаваў правесці раду міністраў саюзнай дзяржавы 13 снежня ў Брэсце, згода расійскага боку атрыманая. Сёння мы павінны абмеркаваць ход падрыхтоўкі гэтага мерапрыемства, якія ў нас засталіся яшчэ няўзгодненыя пытанні, каб за гэты час іх дашліфаваць», — сказаў Сяргей Румас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0