17 кастрычніка Уладзімір Пуцін выступіў на сходзе штогадовага міжнароднага дыскусійнага клуба «Валдай». На форуме кіраўнік Расіі закрануў тэму нацыяналізму і назваў сябе самым правільным і сапраўдным нацыяналістам.

«Калі мы будзем выпукляць пячорны нацыяналізм наперад, паліваць брудам прадстаўнікоў іншых этнасаў, мы развалім краіну, у чым не зацікаўлены рускі народ. А я хачу, каб Расія захавалася, у тым ліку і ў інтарэсах рускага народа. У гэтым сэнсе я і сказаў, што самым правільным, самым сапраўдным нацыяналістам з'яўляюся я.

Але гэта не пячорны нацыяналізм, дурны і прыдуркаваты, які вядзе да развалу нашай дзяржавы — вось у чым розніца», — сказаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0