19.10.2018 / 06:33

Пад Валожынам маршрутка ўрэзалася ў бетонныя блокі: 2 чалавекі загінулі, 14 у бальніцы 23

18 кастрычніка каля 19:30 на трасе М6 каля Валожына здарылася аварыя: маршрутка «Мінск — Гродна» заехала ў бетонную агароджу, якая ў будучыні будзе падзяляць сустрэчныя патокі, піша Аutogrodno.by.

Удар быў такой сілы, што матор мікрааўтобуса апынуўся ў салоне.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, на месцы здарэння загінула 66-гадовая пасажырка маршруткі, пасля ў бальніцы памёр 71-гадовы мужчына. Па папярэдніх дадзеных, яшчэ 14 чалавек з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны.

Фота СК

— Сваімі нагамі з маршруткі выйшлі толькі 3 чалавекі, у тым ліку і кіроўца, — піша на сваёй старонцы ў Facebook Валер Мінец і дадае, што на тым участку дзейнічала абмежаванне ў 50 км/г.

Таксама ёсць інфармацыя, што ў чацвер на гэтым участку трасы змянілі арганізацыю дарожнага руху.

Іншы кіроўца, Алег, які праязджаў гэтае месца мінулай ноччу, паведаміў: «Там перад аб’ездамі ў большасці месцаў не стаяць святлоадбівальнікі і даводзілася ўключаць далёкае святло, каб патрапіць куды трэба».

У групе АўтаГродна пра наступствы аварыі распавёў Яўген: «Жанчына загінула. Так. Мужа павезлі ў лякарню, быў у прытомнасці. Хлопца выкінула праз лабавое. Дзяўчынка гадоў сямі ў вельмі дрэнным стане. Я нават не магу тут напісаць, што з ёй стала. Дзяўчынка 6 класа з мамай ехала. Таксама ў дрэнным стане, яны вярталіся з лячэння з Бараўлянаў. Кіроўца казаў, што асляпіла «сустрэчка». Але той, хто ехаў за ім, сказаў, што ніхто нікога не сляпіў. Прычыну скажуць следчыя».

4
Віктар / Адказаць
18.10.2018 / 23:51
Ай, звычайна лятуць гэтыя маршрутчыкі, як дурныя. Колькі за гэта лета ездзіў па М6 - заўсёды абганялі мяне на хуткасці пад 100. А там, нагадаю, з-за рамонту абмежаванне 70, а на участках, як гэты - 50. Калі ехаць сапраўды 50, то нармальна там усе раз'езды бачныя, нават без дальняга святла. Ды і мяркуючы па характары пашкоджанняў, непадобна, што хуткасць там у маршруткі 50 была.
1
ГАРАДЗЕНЕЦ / Адказаць
19.10.2018 / 01:07
Зрабілі паласу перашкодаў. Можа у 15, ці 20 мейсцах зьезды і агароджы. Тры гады робяць тую трасу - апошняя са усіх вабласных цэнтраў. Да таго ж чыгунка пабудаваная у ХІХ стагоддзі не аднаўлялася ад таго часу. Адна-калейкавая. Без электрыфікацыі. Людзям прыходзіцца ехаць гэтымі бусікамі бо інакш гэтыя 300 км на цягніку усю ноч трасціся ад слупа да слупа. 
2
Alex / Адказаць
19.10.2018 / 01:16
А почему ни в одной маршрутке нельзя пристегнуться и вообще отсутствуют ремни безопасности, хотя по закону они должны быть? Почему всем на это плевать? Когда уже что-то сделают с этой ситуацией наконец?
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру