ДТЗ адбылося сёння каля 6.30 каля вёскі Старынкі, сутыкнуліся седлавы цягач «Сканія R440» і мікрааўтобус «Мерседэс-Спрынтэр».
«Работнікі МНС пры дапамозе адмысловай прылады дэблакавалі з мікрааўтобуса кіроўцу 1954 года нараджэння. Пацярпелы з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў Лагойскую цэнтральную раённую бальніцу», - распавялі ў выратавальным ведамстве.