Фота Ксеніі Ельяшэвіч

Фота Ксеніі Ельяшэвіч

Раніцай 19 кастрычніка міліцыя, следчыя і эксперты працуюць у офісе кампаніі ТАА «100 РАБОТ ТУТ» у Мінску. Невядомы даслаў некалькі лістоў з пагрозамі выбуху ў будынку.

Паводле папярэдніх звестак, на пошту кампаніі прыйшлі як мінімум два дзіўныя лісты з розніцай прыкладна ў 20 хвілін.

Невядомы прасіў спыніць адпраўку нейкіх паведамленняў, інакш «узарвем цябе і твой офіс» і будзе «выбух будынка на Дзяржынскага». Супрацоўнікі звярнуліся ў міліцыю.

Прыкладна з 9.30 у офісе працуюць праваахоўнікі, а таксама супрацоўнікі Следчага камітэта і крыміналісты Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Праводзіцца праверка па факце пагроз, высвятляюць асобу і матывы аўтара лістоў.

Эвакуацыя не патрабавалася, памяшканне праверыў кінолаг з службовым сабакам.

Ужо праз некалькі гадзін асоба зламысніка стала вядомая міліцыі. Яму 30 гадоў. Два гады таму мужчына ўжо быў асуджаны за заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы. Цяпер жа яго чакае новае пакаранне — ад штрафу да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?