Мясцовае выданне «Ранак» расказвае падрабязнасці.
«Ёсць падставы меркаваць, што гэта была спроба суіцыду, прычынай якой стала любоўная гісторыя. На шчасце, дзяўчына засталася жывая, хоць і атрымала сур'ёзныя траўмы.
Дзяўчынка выхоўвалася ў шматдзетнай сям'і. Вучылася ў адной з устаноў горада. Сям'я характарызавалася станоўча, дзяўчынка на ўліку не была, ні ў чым кепскім заўважаная не была», — пішуць светлагорскія журналісты.
Увечары 14 кастрычніка маладыя людзі вырашылі з'ездзіць у госці ў вёску ў Светлагорскім раёне. Прыхапіўшы адтуль з сабой у горад 17-гадовую сяброўку, кампанія адправілася на кватэру да аднаго з хлопцаў. Прыблізна ў гадзіну ночы 15-гадовая дзяўчынка ўпала з пятага паверха.
Дзяўчына жывая, але атрымала цяжкія траўмы. Следчыя праводзяць праверку абставінаў здарэння.