19.10.2018 / 13:28

Лукашэнка: Імкненне моладзі атрымаць адукацыю за мяжой трывожыць 75

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы са студэнтамі гродзенскіх ВНУ.

«Ёсць яшчэ тэма, якая патрабуе ўвагі дзяржавы, і яна непакоіць — гэта імкненне маладых людзей атрымаць вышэйшую адукацыю за мяжой», — сказаў Лукашэнка.

Паводле слоў Лукашэнкі, гэтае пытанне трывожыць нават не толькі з таго пункту гледжання, што людзі хочуць вучыцца за мяжой. «Горш, калі таленавітыя маладыя людзі, па-першае, з'едуць за мяжу, атрымаўшы адукацыю тут, а па-другое, калі яны там атрымаюць адукацыю і там застануцца, — растлумачыў ён. — Я вас не агітую за тое, каб вы некуды то ехалі ці не ехалі. Калі вы ўжо задумалі, то, напэўна, паедзеце або атрымаеце тут адукацыю і будзеце там працаваць. Гэта ваша справа. Але мая вам парада - не спяшайцеся, спачатку разбярыцеся, дзе вам лепш».

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што патрапіць у вышэйшы эшалон грамадства за мяжой немагчыма. «Вы заўсёды будзеце там чужымі людзьмі, другога гатунку, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Дзве тысячы чалавек, якія атрымліваюць там адукацыю, і, можа, палова з іх застаецца, - гэта не праблема для дзяржавы. Але ўсё роўна я як прэзідэнт хацеў бы, каб нашы маладыя людзі атрымлівалі адукацыю і працавалі тут».

3
Чытач / Адказаць
19.10.2018 / 13:35
Бо тое, што робіцца ў беларускай адукацыі з прыходам новага міністра Карпенкі, прыводзіць да таго, што беларуская адукацыя слабая ды яшчэ і дарагая.

Таму вымушаны за больш якаснымі ведамі ехаць за мяжу...
1
мура 2 / Адказаць
19.10.2018 / 13:44
Нет, им надо состариться здесь и помереть при очередном наследнике вышебога. Езжайте сынки, будьте свободными людьми, без брсм, качановых, тупорылых чиновников и прочей нелюди.
1
Палыч / Адказаць
19.10.2018 / 13:47
Разумная дзяржава павінна падтрымліваць імкненне атрымаць адукацыю за мяжой, бо гэта пашырае магчымасці развіцця краіны. А неразумная будзе будаваць штучныя бар'еры...
Паказаць усе каментары/ 75 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру