Пра выпадак, што здарыўся ў Лунінцы, піша Медыя-Палессе.
Жанчына распавяла выданню, што нядаўна купіла батон «Цімкаўскі». «Свежы, мяккі, апетытны, — падзялілася жанчына. — Але калі адрэзалі, заўважылі ў батоне нешта цёмнае. Прыгледзеліся, а там кузуркі».
Быў таксама пах цвілі. Есці батон сям'я не стала.
Літаральна праз дзень у іншай краме набылі такі ж батон. Зноў — з выдатным вонкавым выглядам. Але таксама з кузуркамі і пахам цвілі.
«Проста непрыемна, што дзеткі маленькія могуць гэта з'есці, як маё дзіця ледзь не з'ела. Хоць і дарослым, напэўна, непрыемна бачыць такі прадукт на стале», — кажа жанчына.
На Лунінецкім хлебазаводзе выбачыліся перад пакупнікамі.