Пра гэта паведаміла Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта.

Нагадаем, 17 кастрычніка ў прыватным сектары ў Бабруйску знайшлі немаўля. Дзіця было жывым, але ляжала голым проста ў кустах.

Як паведамляў партал tut.by, жанчына з сужыцелем мелі праблемы з алкаголем. Акрамя таго, жанчына ўжо мае дваіх дзяцей, але яна пазбаўленая бацькоўскіх правоў, дзеці знаходзяцца ў інтэрнаце.

Цяпер на гора-маці завялі крымінальную справу за замах на забойства нованароджанага. Жанчыне пагражае да 5 гадоў. Матывы яе ўчынку невядомыя.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?