president.gov.by

president.gov.by

У час сустрэчы са студэнтамі гродзенскіх ВНУ Аляксандр Лукашэнка падзяліўся сваімі ўражаннямі аб Гродзенскай вобласці.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яшчэ ў часы СССР прыязджаў вучыцца ў Гродзенскую вобласць. «Гэта была самая развітая, найлепшая вобласць у Савецкім Саюзе. Квітнеючы сад. Я сам як кіраўнік прыязджаў сюды вучыцца апрацоўваць бульбу, сеяць збожжа, атрымліваць велізарныя ўраджаі», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, цяпер Гродзенская вобласць таксама ўзор для іншых рэгіёнаў, адно з самых зручных месцаў для жыцця ў краіне.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што ў час V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі Уладзіміра Пуціна ўразілі дагледжанасць і парадак на палях у Магілёўскай вобласці. «Я адзначыў, што гэта не лепшы рэгіён, запрасіў калегу наведаць Гродзенскую вобласць», - распавёў Аляксандр Лукашэнка.

Расказаў ён і пра тое, чаму не так часта наведвае абласны цэнтр. «У Гродне, так, бываю радзей, але гэта таму, што тут добра працуюць. А вось у Гродзенскай вобласці бываю вельмі часта, часам нават ніхто гэтага не бачыць, гляджу, як тут сеюць і прыбіраюць», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?