19.10.2018 / 16:34

У Івацэвіцкім раёне мядзведзь разбурыў вуллі 3

У лясах Івацэвіцкага раёна блукае мядзведзь. Сляды яго бачылі ў паляўнічых угоддзях на Целяханшчыне. Стала вядома, што жывёла пачала знішчаць вуллі пчаляроў, піша «Івацэвіцкі веснік».

Фота: pixabay.

Журналістам пра гэта паведаміў пчаляр Сяргей Б. Упершыню яму і яго знаёмым сябрам па захапленні пчоламі прыйшлося забіраць вуллі з лесу каля Козікаў, бо драпежнік трушчыць гэтыя вуллі, нібы пачкі запалак. Гэтыя вуллі стаялі там дзесяцігоддзямі і ў зімовы перыяд, ніхто іх не кранаў, але цяпер пачалося незразумелае. Сяргей Б. паведаміў, што мясцовыя егеры пацвярджаюць дагадку: тут гаспадарыць мядзведзь.

0
Кот Мартын / Адказаць
19.10.2018 / 17:28
поставьте мину-растяжку...
                                       
0
Жывена / Адказаць
19.10.2018 / 20:05
Лепей камяру,няхай здымя лжэ мядзьведзя.
0
Кирсанов Александр / Адказаць
19.10.2018 / 20:52
Осталось выяснить откуда этот медведь взялся. 

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру