19.10.2018 / 16:59

Правакатар распачаў бойку ў Курапатах ВІДЭА 83

У пятніцу 19 кастрычніка маладафронтавец Зміцер Дашкевіч разам са сваімі паплечнікамі ўсталёўваў дваццаць крыжоў ва ўрочышчы Курапаты. Дашкевіч ставіць новыя крыжы ў памяць аб забітых па пятніцах, у гэты дзень у «Маладога фронту» дзяжурства ля рэстарана «Паедзем, паядзім».

Правакатар, які распачаў бойку.

Калі толькі маладафронтаўцы пачалі ўсталёўку крыжоў, то з’явіўся хлопец, які прадставіўся мясцовым жыхаром, якога абураюць крыжы. Актывісты пазналі ў ім сталага наведвальніка «Паедзем, паядзім».

«Гэты чалавек скакаў па крыжах, пасля ў яго адбылася бойка з Сержуком Кедышкам, ён ударыў Сержука ў твар», — адзначыў Дашкевіч.

Таксама ў Курапаты прыязджалі прадстаўнікі ўладаў. Ад Мінскага райвынкама былі намеснік старшыні Аляксандр Мякіннік, а таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і справаў моладзі Сяргей Шаблыка.

ЗП

7
bob / Адказаць
19.10.2018 / 17:09
Зьміцер смешны, малайчына. а гэтыя халуі, няма словаў, таўсценныя сытыя.
78
хамса (Дитям мороженое, его бабе цветы! Смотри, не переп / Адказаць
19.10.2018 / 17:16
>Як гэта могуць не падабацца крыжы?
а вось так.. што там можа падабацца? крыж - гэта смерць, морак.. а я кветачкі люблю і чорнае марожка (бу!)) ад Лёвы з Маілёва
89
алеся не з таго палесся (вёска такая на поўначы Беларус / Адказаць
19.10.2018 / 17:20
>мяне парадзіла не дзяржава
а хто? хто б такі быў Дашкевіч, калі б не давялося яму змагацца з лукашэнкай? і мяне парадзіла дзяржава.. я казала ўжо Рэду, каму яму трэба дзякаваць за такую прасці госпадзе алесю.. калі б было іншае (лепшае) жыццё, я б у такую алесю наўрад ці пераўтварылася
Паказаць усе каментары/ 83 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру