19.10.2018 / 18:48

Кадыраў пагражае інгушам: Калі вы мужыкі — прыйдзіце на маю тэрыторыю і зрабіце там хаця б адзін мітынг ВІДЭА 56

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў адрэагаваў на пратэсты ў Інгушэціі, прапанаваўшы інгушам зладзіць мітынг на тэрыторыі яго рэспублікі.

«Гэтая купка, якая называе сябе правадырамі, калі вы мужыкі — прыйдзіце на маю тэрыторыю і зрабіце там хоць бы адзін мітынг. Калі вы адтуль жывымі пойдзеце — я той, кім вы мяне абзываеце.

Прыязджайце ў госці, сардэчна запрашаем. Адкрывайце бізнэс — падрыхтуем усе дакументы. Прыязджайце як турысты, прымем вас як родных.

Але калі прыйдзеце, называючы сябе мужчынамі: «Гэта наша тэрыторыя». Калі яны пойдуць адсюль на сваіх нагах, тады я той, кім вы мяне абзываеце. Клянуся!» — сказаў Кадыраў.

0
Ляксею / Адказаць
19.10.2018 / 19:02
Да, па-суседску абразіў інгушоў...
0
Анита / Адказаць
19.10.2018 / 19:04
Плевал Кадыров на законы РФ
1
Шляхціц размазня / Адказаць
19.10.2018 / 19:06
Не грази южному централу, попивая сок у себя в квартале... Ай, гопніцкая рыторыка, а гопнікі, як вядома, не мужчыны
Паказаць усе каментары/ 56 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру