19.10.2018 / 19:03

У Мінску затрымалі хлопцаў, якія танцавалі на даху чужой машыны ВІДЭА 2

Міліцыя затрымала трох хлопцаў, якія п'янымі ноччу танцавалі на даху чужой машыны, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Усё адбылося на стаянцы каля праспекта Пераможцаў. Адзін з хлопцаў залез на капот «жыгулёў» і стаў танцаваць. Пасля да яго далучыліся прыяцелі. Аднак іх танцы зафіксавала камера. Трох маладзёнаў затрымалі, а іншых пакуль што шукаюць.

0
Valkyrja / Адказаць
19.10.2018 / 22:24
А калі захочаш заняцца паркурам, "павяжуць"?
0
Valkyrja / Адказаць
19.10.2018 / 23:54
На відэа на пярэднім плане танчыць здань, гэта яна моладзь зачаравала... )
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру