19.10.2018 / 19:39

У дзяцей у школе на Кобрыншчыне без ведама бацькоў узялі адбіткі пальцаў 20

Жыццё ў вёсцы Балата Кобрынскага раёна спакойнае і мернае толькі на першы погляд. Ужо тыдзень, як тут абмяркоўваюць галоўную навіну. Пасля серыі крадзяжоў міліцыя прыехала ў вясковую школу і без ведама бацькоў узяла адбіткі пальцаў у дзяцей 11-15 гадоў, піша Tut.by.

Фота: Вадзім Заміроўскі, Tut.by.

Каля лясніцтва ў вёсцы Балата журналістаў сустрэлі 15 мясцовых жыхароў. Кажуць, што сёння на сустрэчу з журналістамі прыйшло б больш людзей, але ў працоўны дзень не ўсе змаглі адпрасіцца. Кажуць, што прамаўчаць не маглі, таму што «ўдарылі па самым дарагім — па дзецях».

Фота: Вадзім Заміроўскі, Tut.by.

Мясцовыя эмацыйна распавядаюць апошнія навіны: 12 кастрычніка, калі школьнікі рыхтаваліся да канцэрта ў гонар Дня маці, збіраліся зрабіць падарунак, у школу прыехала міліцыя. Супрацоўнікі праваахоўных органаў, як аказалася, таксама падрыхтавалі «сюрпрыз»: дапыталі дзяцей з нагоды крадзяжоў, якія ўскалыхнулі мясцовыя вёскі, а ў некаторых нават узялі адбіткі пальцаў.

Дарослыя абурыліся: чаму не папярэдзілі бацькоў? Бо людзі наўрад ці б адмовілі, але што перашкаджала зрабіць «па-чалавечы»?

Крадзяжы, паводле мясцовых, пачаліся прыкладна ў жніўні.

Акрамя крадзяжоў былі пранікнення ў дамы. Дачнікі прыязджалі ў вёску і заўважалі, што ў хаце адчынены дзверы.

У вёсцы Балата жыве каля 500 чалавек. Тут акрамя школы ёсць фельчарска-акушэрскі пункт, лясніцтва, пошта, ферма.

12 кастрычніка, распавядае адна з мясцовых жыхарак, на бацькоўскім сходзе з нагоды Дня маці дарослым сказалі, што ў школу прыязджалі інспектар па справах непаўналетніх і ўчастковы. Некаторых дзяцей апытвалі, у некаторых бралі адбіткі пальцаў. Усё гэта адбывалася ў прысутнасці дырэктара школы і класных кіраўнікоў.

Валянціна Ігнацюк, маці шасцікласніка, распавядае, што, па словах дзяцей, яны падчас допыту казалі тое, што чулі ад бацькоў.

— Мой сын уцёк з гэтага допыту, потым ад дзяцей са школы даведаліся, што яго даганялі. А майму дзіцяці наогул нельга хвалявацца, мы на падрыхтоўчай групе, вызваленыя ад фізкультуры. Па словах дзяцей, ім казалі, маўляў, раскажыце праўду, вам нічога не будзе. Калі дзеці пачалі выдумляць, што ад каго пачулі, то іх сталі палохаць. Маўляў, адправім на дэтэктар хлусні, тату выклічам, праўду кажаце! Якую праўду дзеці скажуць? Яны чулі, што ў суседняй вёсцы абакралі два дамы, якая праўда можа быць? Што недзе пачулі, то і сказалі.

Валянціна адзначае, што ў яе дзіцяці ўзялі адбіткі пальцаў. Зрэшты, як і ў 11-гадовага сына Міхаіла Новіка.

— Малы сказаў: нічога не ведаю, нічога не бачыў, заўсёды сяджу дома. Сказалі: распішыся, што з тваіх слоў запісана дакладна. Ён распісаўся. Адбіткі пальцаў таксама бралі.

На гэтым тыдні ў школу, каб растлумачыць, што ж адбывалася 12 кастрычніка, прыязджаў начальнік аддзела ўнутраных спраў Кобрынскага райвыканкама.

Па словах дырэктара Дзіны Хурсін, супрацоўнікі праваахоўных органаў казалі, што ўсё было законна, маўляў, працэдуру нават спрасцілі, каб не выклікаць кожнага ў РАУС.

Бацькі дзяцей пераказваюць тое, што пачулі на сходзе: маўляў, па законе, бацькоў пра допыт і дактыласкапію дзяцей можна было не папярэджваць, прысутнічалі педагогі школы, а «прысутнасць бацькоў — на выбар».

Дарослыя з такім парадкам не згодныя.

Павел Іванюшаў, адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, патлумачыў, як у Беларусі могуць браць адбіткі пальцаў у непаўналетніх.

— Ёсць Закон аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі 2003 года. Артыкул 5 кажа, што такая рэгістрацыя бывае абавязковая і добраахвотная.

У гэтым выпадку бацькам павінны былі паведаміць, што ў яго непаўналетняга дзіцяці будуць браць тлумачэнні. А ўжо ён вырашае: пойдзе на гэтае мерапрыемства ці не.

У прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама сітуацыю пакуль не пракаментавалі.

3
Satan / Адказаць
19.10.2018 / 20:24
Да, в Болотах там безхребетные...болота же. В моих местах уже батяни пришли б с обрезами. Кобринщина она разная. Вот у нас был почти Техас. Почти все вечно пьяные и почти у всех оружие есть. И особо ничего такого и не было. Так, драки мелкие. Мне было 10, а меня заставляли учиться стрелять. До сих пор звон в ушах))) но это 90е. Ща там уже не то.(
0
Ага ну / Адказаць
19.10.2018 / 20:37
Нужно Создавать базу, где живут "полезные"
0
Палешук / Адказаць
19.10.2018 / 20:43
Беларусь это лагерь.

Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру