19.10.2018 / 19:54

Лукашэнка: Студэнцкія гады былі найцяжэйшымі ў маім жыцці. Вышэйшая матэматыка і інфарматыка мне не спатрэбіліся 57

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі ў Гродне расказаў, што студэнцкія гады для яго з'яўляюцца не самымі шчаслівымі, ён іх назваў найцяжэйшымі. Відэа з сустрэчы паказаў канал АНТ.

«Калі б я не быў прэзідэнтам, то я сказаў бы, што гэта самыя цяжкія гады ў маім жыцці. Я не ведаю, як у вас, але ў мяне было так і тады, калі я асвойваў гісторыю, і тады, калі прыйшлося займацца эканомікай. Уяўляеце, я па складзе гуманітарый, а потым мяне пасадзілі вось так вось за парту і прымусілі вывучаць інфарматыку, вышэйшую матэматыку і ўсё іншае, якое ў асноўным мне ў жыцці не спатрэбілася», — распавёў Лукашэнка.

1
хамса / Адказаць
19.10.2018 / 20:05
ну не ***** не? «Математика – царица наук..» (Карл Гаус)
а ў нас вышэйшая матэматыка, дарэчы, была на беларускай мове.. і наша выкладчыца - адзін з аўтараў беларускага слоўніка тэрмінаў па ёй
0
хамса / Адказаць
19.10.2018 / 20:06
ага - не спатрэбілася.. а мільёнчыкі бакцав лічыць?
1
хамса / Адказаць
19.10.2018 / 20:08
>я па складзе гуманітарый,
гы.. во насмяшыў.. ты па складзе, выбачаюся, ніхто і нішто.. блін, зараз гэты разумнік, глядзіш, шчэ вышэйшую матэматыку адменіць
Паказаць усе каментары/ 57 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру