19.10.2018 / 22:54

Павел Севярынец пачаў трохмесячныя лідарскія курсы 8

У Мінску пачаліся трохмесячныя бясплатныя лідарскія курсы Паўла Севярынца, раней вядомыя як Курсы дыджэяў Адраджэння. Першы занятак у культурніцкай прасторы Тартак сабраў поўную залю ўдзельнікаў усіх узростаў.

Нагадаем, пераможцамі папярэдніх курсаў, якія праводзяцца з 1999 года, былі Андрусь Кім і Наста Палажанка-Дашкевіч, Зміцер Хведарук і Барыс Гарэцкі, Дзяніс Садоўскі і Вольга Кавалькова, Алесь Мазанік і Алег Корбан, ды многія іншыя лідары новага пакалення.

Праграма курсаў уключае заняткі па беларусазнаўстве, індывідуальнай і масавай псіхалогіі, тэорыі і практыцы шоу, менеджменце, распазнаванні паклікання, адказным лідарстве, медыйных і сеткавых тэхналогіях, а таксама практычныя выпрабаванні.

Курсы праходзяць пры падтрымцы кампаніі Будзьма беларусамі!.

10
Сяхнавецкi /
19.10.2018 / 23:01
Чота Павлик не тянет на лидера.
7
МатрУна /
19.10.2018 / 23:05
и я пайшла б... 
7
Пятро Касьнерык /
19.10.2018 / 23:11
У Мінску пачаліся трохмесячныя бясплатныя лідарскія курсы Паўла Севярынца
++-
а цьвердакаменныя атэісты ўпэўненыя што бясплатны толькі сыр в мышеловке!!!

https://nn.by/?c=ar&i=217868

/ 8 /
, , JavaScript