mil.ru

mil.ru

Падчас аперацыі Расіі ў Сірыі, якая доўжыцца тры гады, былі забітыя 87,5 тысяч баевікоў. Пра гэта заявіў міністр абароны Сяргей Шайгу.

Падчас выступлення на Пятай нарадзе міністраў абароны Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) і партнёраў па дыялогу ў Сінгапуры ён распавёў, што з 2015 года вызваленыя 1,4 тысячы населеных пунктаў і больш за 95 працэнтаў тэрыторыі Сірыі.

Шайгу адзначыў, што ВКС Расіі знішчылі каля 122 тысяч аб'ектаў тэрарыстаў, а расійскія ваенныя самалёты здзейснілі больш за 40 тысяч баявых вылетаў. Па словах міністра, пры падтрымцы расійскай авіяцыі тэрарысты ІД былі цалкам разгромленыя. «У Сірыі мы атрымалі багаты баявы досвед, якім гатовы падзяліцца», - сказаў на заканчэнне Шайгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?