Фота МНС
Маршрутнае таксі загарэлася ў Мінску ўвечары пятніцы. Здарэнне адбылося ў раёне Зялёнага Луга, насупраць дома №1 па вул. Мірашнічэнкі.
«Выязджалі на загаранне маршрутнага таксі. З агнём справіліся праз 7 хвілін пасля паступлення паведамлення. Пацярпелых няма», - гаворыцца ў паведамленні МНС.