Прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 25 лістапада наведвае з рабочым візітам Маскву, паведаміла прэс‑служба беларускага ўрада.

Праграмай візіту прадугледжана сустрэча Сяргея Сідорскага з мэрам Масквы Юрыем Лужковым. Кіраўнік беларускага ўрада возьме ўдзел у пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Масквы, на якім будуць падведзены вынікі ўзаемадзеяння ў 2008 годзе ў навуковай, інавацыйнай і харчовай сферай, на спажывецкім рынку, а таксама абмеркаваны ход рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў.

Запланавана цырымонія ўзнагароджання прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў ганаровымі дыпломамі Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Масквы.

Апрача таго, С.Сідорскі і Ю.Лужкоў возьмуць удзел у цырымоніі адкрыцця Палаца гульнявых відаў спорту ў Паўднёва‑Заходняй адміністрацыйнай акрузе Масквы.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0