20.10.2018 / 13:06

Як Качанава і Рыжанкоў саджалі сёння дрэвы на суботніку ФОТЫ 21

Работнікі Адміністрацыі прэзідэнта сёння ў Мінску ўзялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Чысты лес», піша БелТА.

Яны высаджвалі дрэвы і кустарнікі ўздоўж сталічнага праспекта Пераможцаў каля вадасховішча на тэрыторыі біялагічнага заказніка «Лебядзіны». Гэта японскія вербы хакура нішыкі і дзёран стракалісты, дадзеныя «Мінскзеленбудам».

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава адзначыла сонечнае і сухое надвор'е, што выдатна пасуюць для працы на свежым паветры.

«Настрой выдатны. Сёння ў краіне праходзіць цудоўная акцыя «Чысты лес». Вырашылі, што ў горадзе шмат плошчаў, дзе трэба пасадзіць кустарнікі, высадзіць дрэвы. Ва ўмовах бурнага развіцця гарадоў гэтая праца вельмі важная, — сказала яна. — І для нас вельмі важны ўдзел у гэтай акцыі, бо мы не так шмат часу ў сваім жыцці прысвячаем фізічнай працы. Ва ўсіх ёсць жаданне зрабіць нешта знакавае як для сябе, так і для карысці грамадзян. Беларусь — зялёная, прыгожая, дагледжаная краіна. Наша задача заключаецца ў тым, каб ўкласці маленькую часцінку сваёй працы ў тое, каб яна была такой прыгожай».

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў адказваў на пытанні журналістаў, не адрываючыся ад працы. «Калі робіш нешта сваімі рукамі, атрымліваеш велізарнае задавальненне ад таго, што прыносіш карысць. Праязджаючы па праспекце, нашы грамадзяне будуць глядзець на выдатную алею і радавацца, што наш горад зелянее», - адзначыў ён.

2
вой / Адказаць
20.10.2018 / 13:12
А ці была там Лідка? У хустачцы ў царкве тав. айца Фёдара (Поўнага) яна вельмі прывабна глядзелася. І тутака таксама б было б прыемна яе пабачыць...
1
сік / Адказаць
20.10.2018 / 13:26
Маладзейшымі яны ў лазьнях камсамольскія суботнікі праводзілі, а цяпер бліжэй к зямле сталі.
1
Прост / Адказаць
20.10.2018 / 13:31
цирк.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру