facebook.com/dizelshow

facebook.com/dizelshow

Раніцай, 20 кастрычніка каля 05:55, на 28 кіламетры аўтатрасы Кіеў — Чоп каля вёскі Мілая сутыкнуліся аўтобус «Неаплан», у якім ехалі артысты папулярнага «Дызель-шоу», і грузавік. У выніку аварыі загінула пасажыр аўтобуса - актрыса Марына Паплаўская, паведамляе kp.ua са спасылкай на Нацпаліцыю. Пішацца, што кіроўца аўтобуса ехаў з хуткасцю 100 км/г.

Марына Паплаўская — папулярная гумарыстычная артыстка і спявачка, рэдактар украінскага КВЗ, капітан каманды «Дзяўчаты з Жытоміра». Больш за 30 гадоў Паплаўская адпрацавала настаўніцай украінскай мовы і літаратуры ў школе.

«У аўтобусе знаходзіліся 14 пасажыраў. Адна жанчына загінула, чацвёра пасажыраў аўтобуса атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці», - распавялі ў ведамстве, дадаўшы, што ўсе пацярпелыя былі шпіталізаваны.

У фэйсбуку на старонцы «Дызель-шоу» паведамляецца, што сярод іх — Яўген Смарыгін, колішні ўдзельнік мінскай каманды КВЗ «ЧП». Яўген пераехаў ва Украіну і здымаецца цяпер у «Дызель-шоу». У Смарыгіна пералом нагі.

Марына Паплаўская і Яўген Смарыгін, фота Дызель студыа

Марына Паплаўская і Яўген Смарыгін, фота Дызель студыа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0