Грамадства1616

На курсы ўкраінскай мовы ў Мінску запісалася 80 чалавек

У пятніцу ў Мінску пачаўся другі сезон курсаў украінскай мовы. Тры групы займаюцца ў двух памяшканнях:

18.00 — у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур (Чычэрына, 19) — група пачаткоўцаў

18.00 — у Таварыстве беларускай мовы (Румянцава, 13) — група пачаткоўцаў

19.30 — у Таварыстве беларускай мовы (Румянцава, 13) — група тых, хто працягвае вывучаць мову. Большасць студэнтаў тут ходзяць другі год.

Пачаткоўцы пачалі з вывучэння літар і вітанняў, студэнты-другакурснікі — з практыкаванняў па націску і вуснага задання ў малых групах: абмяркоўвалі прафесіі і заробкі.

Цяпер на курсах трое выкладчыкаў: філолаг і журналіст з Украіны Аксана Ціпліцька, беларускі філолаг-украініст з украінскімі каранямі Вольга Барысенка і Ягор Дзёбык, беларускі філолаг-украініст, які цяпер выкладае беларускую мову ў Луцку ва Усходнееўрапейскім універсітэце імя Лесі Украінкі. Вольга і Ягор будуць чаргавацца.

Выкладчыкі працуюць на валанцёрскіх пачатках.

«Групы дастаткова вялікія, і людзі ўсё яшчэ запісваюцца, у наступную пятніцу далучацца і новыя студэнты. Таму, канечне, хацелася б падзяліць групы, — кажуць арганізатары. — Але для гэтага трэба яшчэ адзін выкладчык. Мы яго актыўна шукаем».

Пачаткоўцы расказалі, што прывяло іх на курсы. Нехта мае ўкраінскія карані і хоча ведаць мову продкаў. У некага знаёмыя ва Украіне («Калі мае ўкраінскія сябры вывучылі беларускую мову, мне стала сорамна, таму я сёння і прыйшоў», — падзяліўся студэнт-гістфакавец). Камусьці ўкраінская патрэбная для работы. Большасць, аднак, проста хоча адчуваць сябе ў сваёй талерцы, калі бывае ва Украіне: «Хачу размаўляць з украінцамі на іх мове».

Група пачаткоўцаў з Цэнтра нацыянальных культур. Студэнтаў вітае пасол Украіны
Адкрыццё групы для пачаткоўцаў у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур. Ансамбль хору ўкраінскай песні «Крыніца» праспяваў «Ой зелене жито зелене, хорошиї гости у мене». Ансамбль спявае цудоўна, але ўкраінская музыка зараз перажывае такі росквіт, што на афіцыйных мерапрыемствах з поўным правам можа гучаць і «Акіян Эльзы», і песні гурту «KAZKA». Яны слухаліся б не менш чароўна, але прэзентавалі б Украіну больш сучасна.
Пасол прывітаў выкладчыцу пані Вольгу, якая трошкі спазнілася: «Я выбачаюся, што ўзяў слова без Вашага дазволу, я пасол Украіны, часам дазваляю сабе такую вольнасць».
Другакурснікі ў ТБМ. Фота Святланы Каваленка.
Курсы скончыліся а 21-й. Дзяжурных у ТБМе ўжо не было. Праводзіць студэнтаў і зачыніць офіс прыйшла старшыня ТБМ і дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць