20.10.2018 / 17:56

Сотні тысяч брытанцаў выйшлі на марш, патрабуючы новага рэферэндуму наконт «брэксіту» 16

У Лондане праходзіць масавая акцыя пратэсту з патрабаваннем правесці рэферэндум аб канчатковай дамове аб «брэксіце». Па словах яе арганізатараў, марш абяцае стаць найбуйнейшай, самай гучнай і найбольш важнай пратэстнай акцыяй такога роду.

Раней прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй ўжо выключыла магчымасць правядзення такога рэферэндуму.

Удзельнікі маршу, які арганізавала кампанія People's Vote і ўзначаліла ў асноўным моладзь, сабраліся каля Гайд-парку і рушылі ў бок Парламенцкай плошчы.

Прадстаўнікі People's Vote сцвярджаюць, што ў маршы прымае ўдзел да 570 тысяч чалавек.

Скотленд-Ярд заявіў, што не можа падлічыць колькасць дэманстрантаў.

У ходзе рэферэндуму ў чэрвені 2016 года брытанцы з мінімальнай перавагай 51,89% супраць 48,11% прагаласавалі за выхад краіны з ЕС.

У адпаведнасці з артыкулам 50 статута Еўрасаюза, якая дае два гады на падрыхтоўку да выхаду, Брытанія павінна канчаткова пакінуць ЕС 29 сакавіка 2019 года.

0
яўхім / Адказаць
20.10.2018 / 18:30
А мітынг санкцыянаваны ? Цікава, а што б рабілі шуневічскія міліцыянты, калі б на вуліцы выйшла 500 тыс беларусаў ?
28
Между протчым / Адказаць
20.10.2018 / 18:48
Не здзіўлюся, калі правядуць паўторна рэферэндум і ўсйо адно большасць будзе за брэкзіт
2
Бізун / Адказаць
20.10.2018 / 18:58
У Беларусi усе добра, поуны " росквiт "
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру