У Кемераўскай вобласці (Расія) бацька застрэліў двух сыноў і скончыў жыццё самагубствам. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўпраўлення СК Расіі па Кемераўскай вобласці.

Паводле папярэдніх звестак, у пасёлку Пача Яшкінскага раёна Кемераўскай вобласці 68-гадовы мужчына стрэліў у прыёмнага 42-гадовага сына, а пасля — у роднага 31-гадовага сына. Потым ён выехаў на бераг ракі і здзейсніў суіцыд.

Следчыя вызначаюць матыў і абставіны ўчыненага злачынства. Правяраецца законнасць знаходжання ў мужчыны абрэза паляўнічай стрэльбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0