Хор святароў Гродзенскай епархіі пад кіраўніцтвам пратадыякана Дзімітрыя Шэпелева 20 кастрычніка наведаў месца масавага пахавання ахвяр сталінскага тэрору Курапаты.

Клірыкі ўзнесьлі малітвы аб нявінна забітых, адправілі памінальную ліцію, піша афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.

У першай палове дня хор браў удзел у XVIII Пакроўскім міжнародным фестывалі «Дзяржаўны голас».

Хор святароў Гродзенскай епархіі — прызнаны вакальны калектыў, лаўрэат шэрагу міжнародных конкурсаў. Напрыклад, у актыве хору — першае месца на фестывалі праваслаўных песнапенняў ў польскай Гайнаўцы (2012).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0