21.10.2018 / 14:54

Міліцыя правяла рэйд на «Ждановічах»: затрымалі 90 чалавек ФОТА 24

Па выніках рэйду на тэрыторыі гандлёвага дома «Ждановічы» міліцыя затрымала 90 чалавек, паведаміла 21 кастрычніка афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС г.Мінска Алена Свірыдава.

У дачыненні да затрыманых склалі 42 адміністрацыйныя пратаколы з якіх: 31 — за распіццё алкаголю, спажыванне наркатычных сродкаў або з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап'янення, 9 — за непадпарадкаванне службовай асобе пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў, 2 — за дробнае хуліганства.

Пры гэтым да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 71 ўдзельнік дарожнага руху.

У ходзе праверкі на прадмет легальнасці знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праверана 28 замежных грамадзян. Па выніках праведзенай работы 5 замежнікаў прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь.

У Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама накіраваныя 10 чалавек.

7
Olka / Адказаць
21.10.2018 / 15:10
Интересно, а жители жилых домов возле метро Фрунзенская дождутся когда-нибудь таких рейдов по контролю распития спиртных напитков? Всё лето и до сих пор напротив круглосуточного бигса до рассвета сборища, пьянки, крики, песни... И абсолютно никакой милиции дела нет. Но на рынке ждановичи милиции оказывается очень мешают люди, пьющие пиво.
35
Alex.ayo / Адказаць
21.10.2018 / 15:19
Тоже надо.
9
Че / Адказаць
21.10.2018 / 15:27
Государство от которого хочется сбежать
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру