Фота УУС Віцебскага аблвыканкама

Фота УУС Віцебскага аблвыканкама

На аўтаспаборніцтвах пад Віцебскам гоншчык на аўтамабілі багі збіў суддзяў, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава.

Няшчасны выпадак адбыўся 21 кастрычніка падчас спаборніцтва на Кубак Рэспублікі Беларусь па аўтамабільным кросе на трасе ў Тулаве пад Віцебскам.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца на закругленні трасы не справіўся з кіраваннем і дапусціў заезд аўтамабіля на ўзвышэнне, дзе знаходзіліся суддзі.

Дваіх пацярпелых з пераломамі рознай ступені цяжкасці даставілі ў медустановы. Ніхто з гледачоў не пацярпеў.

Спартовае мерапрыемства праводзілася па распараджэнні аблвыканкама аб правядзенні спаборніцтваў па аўтамабільным кросе. Арганізатарам з'яўляецца ДТСААФ. У ходзе праверкі будуць прызначаныя неабходныя экспертызы, а таксама дадзена прававая ацэнка таму, што адбылося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0