Дзяржміністр МЗС ФРГ Нільс Анен заявіў, што словы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра выхад з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой дальнасці (ДРСМД) з'яўляюцца разбуральнымі. Пра гэта ён напісаў у Twitter.

«Разбуральнае рашэнне прэзідэнта Трампа аб выхадзе з ДРСМД. Мы працягнем працу па ядзерным раззбраенні», — цытуе РБК каментар Анена. Ён дадаў, што Расія павінна выконваць свае абавязацельствы па дамове, і падкрэсліў, што Еўропе неабходна не дапусціць «новай мадэрнізацыі ракет сярэдняй дальнасці».

Напярэдадні на сустрэчы са сваімі прыхільнікамі ў штаце Невада Трамп заявіў, што мае намер выйсці з ДРСМД, абвінаваціўшы Маскву ў парушэнні дамовы. Паводле яго, у Расіі распрацоўваюць ракетныя сістэмы, з дапамогай якіх можна нанесці ядзерны ўдар па краінах Еўропы.

Намеснік кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Рабкоў ў адказ на словы Трампа заявіў, што калі ЗША працягнуць ў аднабаковым парадку выходзіць з пагадненняў, то Маскве «нічога не застанецца, акрамя як распачаць захады ў адказ, у тым ліку ваенна-тэхнічнага характару.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0