21.10.2018 / 17:53

У ноч на панядзелак чакаецца пік восеньскага зарападу 7

Восеньскі зарапад — метэорны паток Арыяніды — можна будзе назіраць у ноч з 21 на 22 кастрычніка.

wikimedia.org

«Метэорны паток Арыяніды названы ў гонар сузор'я Арыёна. Здаецца, што менавіта адтуль ідзе гэты восеньскі зарапад. Насамрэч крыніцай метэорнага патоку Арыянід з'яўляецца камета Галлея. За ёй застаецца пылавы хвост, і калі Зямля пралятае праз яго, часціцы, якія знаходзяцца ў гэтым хвасце, выпадаюць ў выглядзе дробных метэораў, якімі мы можам любавацца. Максімальную колькасць метэораў — да 25 за гадзіну — можна будзе ўбачыць у ноч з 21 на 22 кастрычніка», — распавялі ria.ru спецыялісты.

Бліжэй да апоўночы трэба будзе глядзець на ўсход і паўднёвы ўсход, калі дастаткова высока паднімаецца сузор'е Арыёна.

Праўда, сёлета назіранню за Арыянідамі перашкодзіць яркі Месяц. Таму назіраць гэты метэорны паток будзе нязручна.

Наступны зарапад будзем назіраць 17 лістапада. Гэта будуць Леаніды — адзін з самых яркіх метэорных патокаў.

3
Жвiр / Адказаць
21.10.2018 / 18:39
A moza usio i nia tak...
2
Джанни Родари / Адказаць
21.10.2018 / 19:12
Одна зездочка, две звёздочки, лучше конечно когда пять звездочек! (с)
2
хамса / Адказаць
21.10.2018 / 19:25
>трэба будзе глядзець на ўсход
можа 'звязда' пуцін разам са 'звяздой' лукашэнкай ўпадуць?)
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру