21.10.2018 / 18:21

Гарбачоў раскрытыкаваў намер ЗША выйсці з Дамовы аб РСМД: Гэта «не ад вялікага розуму» 27

wikimedia.org

«Разрываць старыя пагадненні па раззбраенні ні ў якім разе нельга. Няўжо цяжка зразумець, што адмова ад гэтых пагадненняў, як кажуць у народзе, не ад вялікага розуму?» — заявіў Міхаіл Гарбачоў у інтэрв'ю «Інтэрфаксу».

Ён дадаў, што лічыць намер Трампа памылкай і вельмі дзіўным.

Дасягнутыя пагадненні трэба захоўваць, бо яны прадугледжваюць кантроль, і гэта трэба шанаваць, дадаў былы прэзідэнт СССР. «Калі яны не ведаюць, што трэба рабіць, я магу падказаць. Трэба адмовіцца ад хваробы, якая носіць назву «імкненне да невыканання падпісаных дамоваў і пагадненняў аб ядзерным раззбраенні!» — падкрэсліў Гарбачоў.

Ён таксама заклікаў усіх, каму дарагі свет без ядзернай зброі, не падтрымліваць рашэнне Вашынгтона.

Напярэдадні на сустрэчы са сваімі прыхільнікамі ў штаце Невада Трамп заявіў, што мае намер выйсці з Дамовы пра ракеты сярэдняй і малой дальнасці (ДРСМД), абвінаваціўшы Маскву ў парушэнні дамовы. Паводле яго, у Расіі распрацоўваюць ракетныя сістэмы, з дапамогай якіх можна нанесці ядзерны ўдар па краінах Еўропы.

Намеснік кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Рабкоў ў адказ на словы Трампа заявіў, што калі ЗША працягнуць ў аднабаковым парадку выходзіць з пагадненняў, то Маскве «нічога не застанецца, акрамя як распачаць захады ў адказ, у тым ліку ваенна-тэхнічнага характару.

Дамова аб ракетах сярэдняй і малой дальнасці была падпісаная 8 снежня 1987 года падчас візіту савецкага лідара Міхаіла Гарбачова ў Вашынгтон.

Упершыню пад скарачэнне трапіў цэлы клас ракетнага ўзбраення з дальнасцю паражэння ад 500 да 1000 і ад 1000 да 5500 кіламетраў, у тым ліку ракеты Р-12 і Р-14, якія СССР ў 1962 годзе размясціў на Кубе, што справакавала Карыбскі крызіс. У маі 1991 года дамова была цалкам выкананая, калі СССР знішчыў 1752 балістычныя і крылатыя ракеты наземнага базіравання, ЗША — 859. Дакумент мае бестэрміновы характар. Пры гэтым кожны з бакоў мае права яго скасаваць, прадставіўшы пераканаўчыя доказы аб неабходнасці выхаду з яго.

ЗША, тым не менш, упэўненыя, што Расія распрацоўвае новыя носьбіты ядзернай зброі ў парушэнне гэтай дамовы.

0
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
21.10.2018 / 18:39
Я не прэтэндую на экспертнае меркаванне, бо не моцны ў тэме. Але ці правільна разумею што Кітай не быў часткай гэтай дамовы? Калі не - то на жаль тут няма аб чым і казаць. Расея якой бы непрадказальнай не была, для ЗША зараз не на столькі небяспечная (у вайсковым плане) як Кітай, проста праз тое, што гэта жабрацкая краіна. Ну, а спроба гонкі ўзбраенняў яшчэ хутчэй верне яе на калені.
2
metsavend / Адказаць
21.10.2018 / 18:43
Горбачёву лучше бы помолчать: его поддержка Путина, его суждения, вызывающие недоумение - это, наверное, от недюжинного ума престарелого перестройщика. 
1
о как / Адказаць
21.10.2018 / 18:47
А вот Крым и Донбасс- это от очень большого ума, очевидно...
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру