Прадстаўнікі 38 беларускіх прадпрыемстваў з розных галін прамысловасьці (харчовай, фінансавай, аўтамабільнай, мэблевай, металургічнай, банкаўскай, аўтамабільнай, гандлёвай, хімічнай ды інш) возьмуць удзел у Польска-беларускім бізнэс-форуме, які заплянаваны на 24 кастрычніка, паведамляе Польскае радыё.

Падзея прымеркаваная да візыту ў Польшчу старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Міхаіла Мясьніковіча.

На Польска-беларускі бізнэс-форум запрашае Нацыянальная эканамічная палата Польшчы (Krajowa Izba Gospodarcza) у супрацы з Сэнатам РП, Міністэрствам прадпрымальніцтва і тэхналёгіі ды Беларускай гандлёва-прамысловай палатай.

Галоўныя мэты мерапрыемства — паглыбленьне эканамічнага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларусьсю, а таксама магчымасьць непасрэдных кантактаў паміж прадпрымальнікамі з дзьвюх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0