21.10.2018 / 22:18

Макей: Усходняе партнёрства з ЕС не скіравана супраць трэціх дзяржаў 4

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей распавёў у інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ аб выніках сустрэчы міністраў краін — удзельніц Усходняга партнёрства, якая прайшла ў Люксембургу. Як чакалася, пагадненне аб прыярытэтах партнёрства з ЕС можа быць падпісана ўжо сёлета, звяртае ўвагу TUT.BY.

«Як бы хто ні хацеў, гэтая ініцыятыва (Усходняе партнёрства) не ператварылася ў канфрантацыйную канцэпцыю, накіраваную супраць трэціх краін. Мы і сёння ў чарговы раз падкрэслілі, што яна павінна насіць неканфрантацыйны характар, быць накіравана на збліжэнне, аб'яднанне», — адзначыў Макей.

Ён асабліва пахваліў праграму эканамічнага ўзаемадзеяння і заклікаў больш увагі надаваць менавіта гэтым праектам. «Ёсць нейкія зрухі, але рэальнага прагрэсу, які быў бы заўважаны нашымі простымі людзьмі, няма», — прызнаў міністр.

Каментуючы прагрэс у пагадненні аб прыярытэтах супрацоўніцтва з ЕС, які стане базай для будучых адносінаў Беларусі і ЕС, Макей адзначыў, што з еўракамісарам Ёганесам Ханам яны гаварылі па ўсім спектры супрацоўніцтва, у тым ліку пра перспектывы падпісання ў бліжэйшы час прыярытэтаў партнёрства. «На жаль, нашы партнёры ўключылі ў апошні час некаторыя пасажы, якія мы павінны дадаткова вывучыць. Цяпер адбываюцца адпаведныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры», — заявіў міністр. Пры гэтым ён адзначыў, што ў апошні час паміж Беларуссю і ЕС з адносінаў сышлі ўзаемныя папрокі.

Уладзімір Макей правёў у Люксембургу шэраг перамоваў. На іх у тым ліку абмяркоўваліся магчымыя візіты прэзідэнта Беларусі ў краіны ЕС, дадае БЕЛТА.

«Ёсць рэчы, на якія мы глядзім вельмі ўважліва: якая тэматыка візіту, ці будзе канкрэтная карысць ці аддача ад таго ці іншага візіту. Прапановы, дакладваюцца прэзідэнту. Пазіцыя кіраўніка беларускай дзяржавы заўсёды складаецца ў тым, што няма сэнсу рабіць візіт дзеля візіту. Візіт павінен прынесці канкрэтныя дывідэнды, вынікі для краіны і народа. і гэтыя вынікі павінны быць адчувальныя і значныя», — падкрэсліў міністр.

Усходняму партнёрству — ініцыятыве Еўрапейскага саюза па развіцці інтэграцыйных сувязяў Еўрасаюза з шасцю краінамі былога СССР: Азербайджанам, Арменіяй, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай — у наступным годзе будзе ўжо 10 гадоў. Малдова, Грузія і Украіна за гэты час ўзялі арыенцір на інтэграцыю з ЕС, атрымалі бязвізавы рэжым. Арменія падпісала дамову аб усёабдымным партнёрстве.

1
ctg 3/4π=? / Адказаць
21.10.2018 / 22:52
Каким боком тут третьи страны!?
Хозяин нахмурился?
Паранойя, не!? 
0
Шляхціц размазня / Адказаць
22.10.2018 / 01:07
Макей, майн либе!
0
Valkyrja / Адказаць
22.10.2018 / 03:09
Рэд, вы не жадаеце прапускаць камент пра двуаблічнага Януса, а ён ўзнікае перад вачыма, калі чытаеш пра Макея. Вось бачыце, ён адчыняе дзверы ў ЕС, толькі ад яго спадарожніка публіку вароціць...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру