Ваенны напад на Беларусь будзе разглядацца Масквой як агрэсія ў адрас Расіі «з усімі вынікаючымі з гэтага наступствамі». Пра гэта заявіў пасол Расіі ў Мінску Міхаіл Бабіч у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1», перадае РБК.
Так пасол пракаментаваў заяву кіраўніка Мінабароны Польшчы Марыюша Блашчака аб аднаўленні палка ў горадзе Сувалкі на мяжы з Калінінградскай вобласцю і Беларуссю. Па словах Бабіча, «гэта фактар трывожны і грэбаваць ім нельга». Дыпламат адзначыў нарошчванне намаганняў Расіі і Беларусі ў гэтай абстаноўцы.
«У нас дзейнічае рэгіянальная групоўка войскаў і сіл, сфармаваныя ўсе кампаненты, якія неабходныя як для абароны, так і для ўдару ў адказ», — падкрэсліў Бабіч. Пасол запэўніў, што Беларусь «абсалютна абароненая і можа быць абсалютна спакойнай».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў верасні 2018 года падкрэсліваў, што амерыканскія ўлады «вельмі сур'ёзна» разглядаюць прапанову Варшавы аб стварэнні вайсковай базы ў Польшчы. Трамп адзначаў, што ўлады Польшчы гатовы пайсці на значныя прэферэнцыі для ЗША, каб дамагчыся размяшчэння вайсковай базы.