Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Другая сустрэча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і лідара КНДР Кім Чэн Ына запланавана на студзень 2019 года, паведамляе паўднёвакарэйскае выданне Chosun Ilbo са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

Па словах суразмоўцы выдання, у Вашынгтоне, рашэнне было прынята адміністрацыяй Трампа. «Месца яшчэ не выбрана, але імаверная дата саміта — да 10 студзеня наступнага года», — сказала крыніца. Адзначаецца, што новая сустрэча двух лідараў павінна прайсці да або пасля дня нараджэння Кім Чэн Ына 8 студзеня.

Гістарычны саміт ЗША і КНДР прайшоў у чэрвені ў Сінгапуры, тады Трамп і Кім Чэн Ын падпісалі дэкларацыю аб дасягненні міру на Карэйскім паўвостраве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0