Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Украіны, з 1 па 7 кастрычніка на тэрыторыі краіны былі зафіксаваныя 554 выпадкі захворвання на адзёр, з іх 397 — сярод дзяцей. Усяго ва Украіне, па дадзеных на 7 кастрычніка, на адзёр хварэлі 32,4 тыс. Чалавек, у тым ліку 19,4 тыс. дзяцей. Пры гэтым з пачатку 2018 году ад ускладненняў пасля адру памерлі 14 чалавек, у тым ліку 10 дзяцей.
Прычынай распаўсюду захворвання, на думку спецыялістаў, з'яўляецца вялікая колькасць дзяцей без вакцыны ад адру, якія наведваюць дзіцячыя садкі і школы.