Беларуска Арына Сабаленка займае 12-е месца ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

Фота: sb.by

Фота: sb.by

Тыдзень таму Арына Сабаленка была 15-й (перад гэтым 11-й), а цяпер паднялася на 3 пазіцыі, маючы 3145 балаў. Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 30-м радку (1570 балаў), Вікторыя Азаранка займае 53-е месца (1051), у Веры Лапко 65-я пазіцыя (896).

Наперадзе па-ранейшаму румынка Сімона Халеп (6921), другой ідзе немка Ангеліка Кербер (5375), на трэцім месцы дацкая тэнісістка Караліна Вазняцкі (5086).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?