15-гадоваму падлетку з парыжскага Крэтэя прад'яўленыя абвінавачванні ў здзяйсненні хуліганскіх дзеянняў пры абцяжарваючых абставінах пасля таго, як у сацсетках з'явіўся відэазапіс, на якім ён пагражае застрэліць настаўніцу, скіраваным на яе муляжом пісталета.

Абвінавачванне школьніку было прад'яўлена пасля таго, як у чацвер адзін з аднакласнікаў размясціў у сацсетках відэа, на якім юнак наводзіць пісталет прадмет на настаўніцу і крычыць на яе, каб тая адзначыла яго як прысутнага на ўроку.

Настаўніца ў гэты час працуе за сваім камп'ютарам і не звяртае ўвагу на вучня, працягваючы размаўляць з класам.

У пятніцу настаўніца ліцэя імя Эдуара Бранлі ў Крэтэі падала заяву ў паліцыю. Школьнік у той жа дзень сам з'явіўся ў пастарунак разам са сваім бацькам.

Паводле паведамленняў мясцовых СМІ, ён распавёў паліцыянтам, што гэта было жартам і што ён не ведаў, што яго здымаюць на відэа.

У французскай школьнай сістэме нават у старэйшых класах спазненне на ўрокі і, тым больш, іх пропускі без запіскі ад бацькоў або іншага пісьмовага тлумачэння ад дарослых, з'яўляецца сур'ёзным дысцыплінарным парушэннем.

Нават пры невялікай колькасці спазненняў і парушэнняў вінаватаму пагражаюць розныя спагнанні — ад выкліку бацькоў да абавязку прыходу ў школу на дадатковыя заняткі ў суботу.

Сістэматычныя парушальнікі могуць быць адхіленыя ад заняткаў на некалькі дзён ці тыдняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?