20 кастрычніка ў вядомага рэжысёра і культурнага дзеяча Змітра Бейнарта-Саладухі здарыўся інсульт. Яго забралі ў бальніцу. Зрабілі аперацыю, выдалілі тромб, але ацёк мозга павялічваўся, паведаміла ў сваім фэйсбуку Таццяна Гацура. 

Пасля правялі другую аперацыю па дэкампрэсіі мозга. 

Цяпер Бейнарт-Саладуха ў коме. 

Цяпер збіраюць грошы на дапамогу сям'і рэжысёра. Перавесці грошы можна на карткі жонкі Алены ці сябра сям'і актора Паўла Харланчука (нумары картак глядзіце тут).

Зміцер Бейнарт-Саладуха — рэжысёр, прадзюсар. Узначальваў Гомельскі моладзевы тэатр, ставіў спектаклі ў Купалаўскім. Сёння — мастацкі кіраўнік ПАН-студыі, якая займаецца рэкламай, івэнтамі і канцэртамі. Апошнім часам Бейнарт-Саладуха далучыўся да каманды «Кінаконг», якая агучвае фільмы па-беларуску

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?