22.10.2018 / 13:19

На 2,5 гадзіны прыйшлося затрымаць цягнік з Украіны: у купэ знайшлі пісталет 1

Супрацоўнікі Гомельскай мытні знайшлі ў пасажырскім цягніку Кіеў — Санкт-Пецярбург пісталет. Каб усё праясніць, прыйшлося затрымаць састаў на 2,5 гадзіны, паведамляе прэс-служба ведамства.

Цягнік ехаў з Украіны праз беларускі пункт мытнага афармлення «Цяруха». Падчас агляду купэ службовы сабака знайшоў пісталет пад паліцай сядзення

«Для лакалізацыі пагрозы жыцця і здароўя грамадзян выкліканы супрацоўнікі Гомельскага РАУС, а таксама Гомельскай мытні. У сувязі з усталяваннем ўсіх абставінаў таго, што адбылося затрымка цягніка склала каля 2,5 гадзіны », - распавялі ў ДМК.

Візуальна знаходка падобная на агнястрэльную зброю. Прызначаная балістычная экспертыза.

0
AlesGut / Адказаць
22.10.2018 / 15:23
Калі зброі ўсё не вязуць, яе трэба намаляваць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру