22.10.2018 / 14:08

Футбалісты БАТЭ правялі трэніроўку з дзіцячай камандай KIA ФОТЫ

Трэніроўка прайшла ў Барысаве напярэдадні першага ў гісторыі БАТЭ матча з англійскім «Чэлсі». Пад кіраўніцтвам капітана Ігара Стасевіча і легендарнага паўабаронцы Аляксандра Глеба 21 кастрычніка футбалісты займаліся з хлопчыкамі і дзяўчынкамі з KIA Team, а ўжо 25 кастрычніка барысаўская каманда сустрэнецца з «Чэлсі» на стадыёне ў Лондане.

Як прайшла размінка перад выязным матчам Лігі Еўропы? І хто з беларускіх дзяцей адкрые хатні матч БАТЭ з «Чэлсі»? У рэпартажы.

Каманда KIA — гэта адзінаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак 8-12 гадоў, гатовых дзеля заняткаў любімым спортам на смелыя і часам няпростыя ўчынкі. Усе яны падалі заяўкі, каб вынесці мяч на хатнюю гульню БАТЭ з «Чэлсі» і здзівілі сваёй настойлівасцю не толькі KIA Motors, арганізатараў конкурсу, але і ўдзельнікаў знакавага матча, які адбудзецца 8 лістапада на «Барысаў-Арэне».

«Мы атрымалі 506 кранальных, смешных і сумных гісторый ад дзяцей з усіх куткоў Беларусі. З кожным новым лістом мы ўсё больш пераконваліся, што кожнае дзіця вартае стаць «Юным арбітрам KIA» і адкрыць гэты матч, — распавядае Вольга Сікорская, кіраўніца аддзела маркетынгу KIA ў Беларусі і арганізатарка праекта. — Мы перадалі ўсе лісты футбалістам і папрасілі іх выбраць не адну, а цэлых 11 гісторый пра адданасць футболу, а таксама запрасіць гэтых дзяцей да сябе ў госці на трэніровачную базу».

Дзесяцігадовы Ілля на трэніроўках праводзіць увесь вольны час і нават навучыў бабулю біць па варотах. Дзевяцігадовая Валерыя дзеля любімай гульні адмовілася ад балета і запісалася ў каманду да хлопчыкаў, а Віталік у восем гадоў не баіцца самастойна дабірацца з Фаніпаля ў Мінск на грамадскім транспарце. Гэтыя дзеці, а таксама яшчэ 8 хлопчыкаў і дзяўчынак з Мінска і Мінскага раёна ў складзе KIA Team апынуліся на трэніроўцы з футбалістамі БАТЭ.

11 футбалістаў асноўнага складу, сярод якіх капітан каманды Ігар Стасевіч і найлепшы брамнік мінулага чэмпіянату Беларусі Дзяніс Шчарбіцкі, сустрэліся з дзецьмі, каб расказаць пра тое, што самі пераадольвалі ў дзяцінстве, каб стаць футбалістамі. А пасля правялі палутарагадзінную трэніроўку — з размінкай, практыкаваннямі на вынослівасць і дакладнасць, а таксама гульнёй 11 на 11.

Сачыў за парадкам на поле галоўны трэнер футбольнага клуба БАТЭ Аляксей Бага. Знайшоў час у сваім шчыльным графіку і Аляксандр Глеб. Яго дзеці чакалі з асаблівым нецярпеннем і нават падрыхтавалі падарункі.

Пасля трэніроўкі Аляксандр Глеб і Аляксей Бага абралі «Юнага арбітра KIA». Ім стаў 10-гадовы Глеб Удовін з Жодзіна.

Два гады таму хлопчык сур'ёзна захварэў: яму давялося прайсці курс хіміятэрапіі і перайсці на хатняе навучанне. Аднаўленне заняло нямала часу, і шмат у чым поспех вызначыла захапленне футболам. Хлопчык спачатку зацікавіўся тэорыяй гульні, шмат глядзеў і чытаў, а пасля пачаў трэніравацца… проста ў кватэры. Нягледзячы на болі ў спіне і нагах. Гэтай вясной ён сабраў сваю каманду па дваровым футболе і за паўгода стаў найлепшым брамнікам раёна. Наступны крок да мары юнага спартсмена — адкрыццё матчу Лігі Еўропы, яна споўніцца дзякуючы KIA Motors 8 лістапада.

Партнёрскі матэрыял

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру