kremlin.ru
Расія ніколі першай не выкарыстае свой ядзерны патэнцыял, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, каментуючы выступ Уладзіміра Пуціна на пасяджэнні дыскусійнага форуму «Валдай»
«Там гаворка ішла не пра рай, галоўным чынам, і не пра тое, хто куды патрапіць, а што на дактрынальным узроўні Расія не пакідае за сабой права для прэвентыўнага ўдару. І гэта галоўнае, гэта многія прапусцілі. То бок, у нас у дактрыне права на першы ўдар не зафіксавана», — растлумачыў Пяскоў.
Прадстаўнік Крамля дадаў, што ядзерная зброя можа быць выкарыстана ў выпадку, калі «само існаванне нашай дзяржавы апынецца пад пагрозай».
«Гэта значыць, мы ніколі ні на каго не нападзем першымі. Але калі на нас нападуць, тады там усе трапяць — хто ў пекла, хто ў рай. Вось што важна было зразумець, астатняе — усё алегорыя», - сказаў на заканчэнне Пяскоў.