Здарэнне адбылося 12 кастрычніка ў адным з гандлёвых цэнтраў на праспекце Пераможцаў, паведамляе мінская міліцыя.

У Цэнтральнае РУУС звярнулася жанчына, якая заявіла, што з камеры захоўвання нехта забраў яе рэчы. Шкоду яна ацаніла ў 300 рублёў.

Па камерах відэаназіравання работнікі міліцыі высветлілі, што пакет з рэчамі забраў 66-гадовы мужчына.

Пазней ён патлумачыў, што аддаў рэчы на дабрачыннасць..

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0