Інспектар ДПС увечары 18 кастрычніка спыніў 51-гадовага жыхара вёскі Дзятлавічы (Лунінецкі раён). Вясковец п’яным ехаў на ровары.

 Супрацоўнік ДАІ запрасіў мужчыну ў службовы аўтамабіль для афармлення пратакола. У адказ вясковец павёў сябе агрэсіўна, парваў праваахоўніку форму, пашкодзіў транспартны сродак.

Дэбашыра даставілі ў міліцыю. На яго завялі справу за гвалт у дачыненні да міліцыянта. Цяпер мужчына пад вартай, яму пагражае да 6 гадоў. Дарэчы, раней вяскоўца ўжо судзілі за хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?