Хроніка Туркменістана

Хроніка Туркменістана

Туркменскія паліцэйскія пачалі штрафаваць жыхароў рэгіёнаў краіны, што закупляюць прадукты ў дзяржаўных крамах у Ашхабадзе. Пра гэта паведаміла «Хроніка Туркменістана».

У рэгіёнах краіны сітуацыя з пастаўкамі прадуктаў у крамы куды горшая, чым у Ашхабадзе — у сувязі з гэтым жыхары велаятаў (абласцей) рэспублікі накіраваліся па ежу ў сталіцу. У сваю чаргу, паліцэйскія, заўважыўшы на дарозе з Ашхабада аўтамабіль з рэгіянальнымі нумарамі, спыняюць транспартны сродак і праводзяць надгляд.

У тым выпадку, калі ў машыне выяўляюцца закупленыя ў дзяржмагазінах Ашхабада прадукты, вартавыя парадку паведамляюць, што гэта забаронена і патрабуюць выплаціць штраф. Ніякіх афіцыйных пастаноў або загадаў аб забароне яны не прад'яўляюць, а квітанцый пасля выплаты штрафаў не выдаюць.

Сваёй гісторыяй з «Хроніка Туркменістана» падзяліўся жыхар горада Мары, размешчанага за 370 кіламетраў ад Ашхабада. На шляху са сталіцы дадому яго спынілі двойчы. Паводле яго слоў, паліцыянты патрабавалі ў яго грошай за тое, што ён вёз дзве скрынкі алею, але заплаціць ён змог толькі адзін раз. «Грошай на другі штраф у мяне ўжо не было, і я ў сэрцах проста выкінуў з багажніка ўвесь алей і з'ехаў», — указаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0