22.10.2018 / 16:03

Пуцін даручыў увесці санкцыі ў дачыненні да Украіны 18

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які прадугледжвае ўвядзенне «спецыяльных эканамічных мер» у сувязі з несяброўскімі дзеяннямі Украіны. Аб гэтым паведамляецца на сайце Крамля.

Ва ўказе не гаворыцца, пра якія меры ідзе гаворка — іх яшчэ трэба будзе распрацаваць ураду. Таксама дакумент даручае скласці пералікі фізічных і юрыдычных асоб, у дачыненні да якіх гэтыя меры будуць прымяняцца.

Указ уступае ў сілу з 22 кастрычніка і, як сказана ў дакуменце, падлягае адмене, калі Украіна адмовіцца ад «абмежавальных мер» у дачыненні да грамадзян і юрыдычных асоб РФ.

4
калі што якое / Адказаць
22.10.2018 / 16:14
...і не пасылаць сваіх трактарыстаў на танках у адпачынак на данбас
4
Верны / Адказаць
22.10.2018 / 16:15
А як жа цяпер вугаль вазіць з Данбасу і сыравіну на тытанавы завод у Крым?
3
" ..... у нас хорошая армия ...... " / Адказаць
22.10.2018 / 16:32
ай ды ужо прыкрыйце и слонца з усходу , розуму на благое у вас хопиць .
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру