31-гадовую жыхарку Гродна падазраюць у тым, што яна з 2015 года па верасень 2018 года разам з сястрой незаконна гандлявала квіткамі на праезд праз «Гроднааблсаюздрук» — і «зарабіла» амаль 30 тысяч даляраў, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Адна сястра прадавала квіткі «міма касы», а другая складала фіктыўныя фінансавыя справаздачы, інвентарызацыя ў гэты перыяд не праводзілася.

Аднак у верасні 2018 года кіёск усё ж праверылі. Крыху пазней удалося раскрыць злачынную схему і панесеную страту.

Падазраваныя віну прызналі. Па іх словах, грошы яны трацілі на пагашэнне крэдыту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0