23.10.2018 / 09:49

«Наша гісторыя» з'явілася ў кнігарнях Маладзечна і Ліды 4

Рады паведаміць вам, што ад нумара 3 «Наша гісторыя» з'явілася ў кнігарнях Ліды («Книжны свет», пр. Перамогі, 33) і Маладзечна («Спадчына», вул. Прытыцкага, 7)). Калі вы не купілі нумар у «Саюздруку» ці на пошце, то шукайце яго ў кнігарнях «Белкнігі»!

А вось спіс кнігарань, якія прадаюць часопіс у іншых гарадах:

Мінск

«Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук)

Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 60 і 44—45

«Галіяфы» (Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе)

«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро Якуба Коласа, пр. Незалежнасці 58)

Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б

«Рагна» (Сухая, 4, метро Фрунзенская)

«Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9)

«Светач» (пр. Пераможцаў, 11) — нумары 1 і 3

«Цэнтральная кнігарня» (пр. Незалежнасці, 19) — нумары 1 і 3

«Кнігі і кніжачкі» (пр. Незалежнасці, 14) — нумары 1 і 3

«Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75) — нумары 1 і 3

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Knihi.byHalijafy.by, Kniger.by, Akademkniga.by.

Гродна

«Цудоўня» (Кірава, 3).

«Кругагляд» (б-р Ленінскага камсамола, 29а) — нумары 1 і 3

«Раніца» (вул. Маставая, 33) — нумары 1 і 3

Брэст

«Правільная кніга» (Куйбышава 13, каля рынку)

«Князь Вітаўт» (Савецкая, 55)

«Асвета» (пр. Машэрава, 57) — нумары 1 і 3

«Дружба»(б-р Касманаўтаў, 120) — нумары 1 і 3

«Іскра» (вул. Пушкінская, 4) — нумары 1 і 3

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) — нумары 1 і 3

Віцебск

«Светач» (Кірава, 10)

«Глобус» (вул. Замкавая, 21—30) — нумары 1 і 3

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73) — нумары 1 і 3

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) — пачынаючы ад нумара 3

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) — пачынаючы ад нумара 3

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) — нумары 1 і 3

«Усход» (вул. Кірава, 4) — нумары 1 і 3

Пінск

«Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Акрамя таго, часопіс можна купіць у ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

У трэцім нумары часопіса «Наша гісторыя»: 

Іван Шамякін: як жыла эліта БССР. 

Базыль Маргелаў і Янка Якубоўскі: хто і што пісаў у беларускамоўную «Чырвонаармейскую праўду», расказвае гісторык Віталь Чырвінскі.

Галендры: яны жылі пад Брэстам і ад іх засталіся толькі кветкі і камяні. 

На магіле маскоўскіх стральцоў: Аляксей Бацюкоў знайшоў сляды магілёўскага паўстання 1661 года.

Жыццё і смерць на мяжы з Рэйхам. Як нечакана перапляталіся лёсы беларускіх партызан, нямецкіх салдат і калабарантаў.

«Ніхто не хацеў ехаць на Баранавічы». Рэйкавая вайна: якое гэта было пекла для беларускіх чыгуначнікаў. 

Пінхас Малевіч — футбаліст яўрэйскай каманды «Макабі» з Гродна сам уратаваўся ад немцаў, а сям’я яго засталася тут і загінула.

Імперскія тытулы для літвінскіх магнатаў — пра іх расказвае гісторык Павел Булаты.

Нечаканае: як нашы продкі разводзілі баявых журавоў.

Чаму ў Азербайджане дынастыя, а ў Арменіі і Грузіі дэмакратыя? Прычыны не толькі ў нафце…

А таксама страшныя і вясёлыя гісторыі рыэлтараў з 90-х. І два новыя коміксы: «Францыск. Ліхія 1490-я» і «Трафеі з-пад Кірхгольма», апошні — аўтарства Алеся Кіркевіча.

Ды многае іншае: 100 старонак захапляльных тэкстаў і знаходак у новым нумары выдання. 

Вось змест:

Першы нумар «Нашай гісторыі» стаў бестселерам, яго наклад дадрукоўвалі тройчы. Наклад трэцяга нумара складае 7000 асобнікаў.

Дзе купіць?

Мы адправілі нумар амаль ва ўсе гарады краіны, акрамя некалькіх райцэнтраў. Пытайцеся ў шапіках «Саюздруку» і на поштах. Увага! У малых гарадах ён можа быць толькі ў адным з шапікаў — даведвайцеся, у якім. 

Калі ў вашым шапіку яго не прадаюць, пакідайце ім заяўку і пытайцеся, ці могуць дазамовіць. 

Падпісны індэкс 00469

Падпісацца можна, але ўжо толькі на 2019 год. Падпісны індэкс 00469. Нумары гэтага года шукайце ў шапіках, на раскладках, у кнігарнях і кнігароў.

Якія прынцыпы новага часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

3
Пятро Касьнерык / Адказаць
23.10.2018 / 07:57
часопіс "Наша гісторыя" а пішуць- ЛІТВІНЫ, БССР, РЭЙХАМ...
ГЭТА іхняя гісторыя а Наша гісторыя  гэта--
-«21 июля 1999 депутаты Верховного Совета 13 созыва, верные Конституции 1994 года, НАЗНАЧИЛИ С. Шарецкого и. о. ПРЕЗИДЕНТА Беларуси. С конца июля 1999 года Шарецкий живет в Вильнюсе (Литва), принимаемый как глава легитимной власти Беларуси; ему представлена государственная охрана».( «Кто есть кто в Беларуси?» 1999 год издания).
Паўнамоцтвы ВС  13-га скліканьня даўным-даўно скончыліся значыць  і ЗНЯЦЬ з С. Шарецкого  пасады и. о. ПРЕЗИДЕНТА Беларуси німа каму.распавядзце як працуе з дакументамі в.а. прэзыдэнта Сямён Шарэцкі


0
Константин Николаевич ( пенсионер ) / Адказаць
23.10.2018 / 11:19
По сравнению с современной элитой элита БССР было просто нищей . Таких замков , какие строят простые чиновники , тогдашним министрам во сне не снились .
0
Адам Францевич / Адказаць
23.10.2018 / 12:30
Так как живут современные чиновники даже районного масштаба , тогдашние министры курят в сторонке .
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру